Аплаткавыя сустрэчы святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, пройдуць у Лідзе і Гродне. 21 снежня аплаткавая сустрэча адбудзецца ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. 22 снежня аплаткавая сустрэча адбудзецца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Пачатак у 11.00.
Да ўдзелу ў аплаткавай сустрэчы (на выбар) запрашае святароў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, каб перад святамі Божага Нараджэння скласці адзін аднаму віншаванні.
JM