У календары акрэслены ўрачыстасці, успаміны святых, асаблівыя перыяды літургічнага года і дыяцэзіяльныя святы. На кожны дзень пазначаны імяніны.
Каляндар у А3 фармаце. Двухбаковы. На адным з іх – выява Маці Божай Фацімскай, змешчаная з нагоды 100-годдзя аб’яўленняў у Партугаліі, на другім – выява Маці Божай Вастрабрамскай, заступніцы Гродзенскай дыяцэзіі і рэдакцыі “Слова Жыцця”, якая адсвяткуе ў наступным годзе 20-годдзе ад свайго заснавання.
Каляндар выдадзены ў дзвюх версіях: на беларускай і польскай мовах. Набыць яго можна з бліжэйшай нядзелі, 20 лістапада, у парафіях дыяцэзіі разам з нумарам газеты, а таксама ў курыяльнай краме па адрасе: Гродна, вул. К. Маркса, 4.