Парафія Святой Сям’і ў Лідзе запрашае на “Дзень пакаяння” – дзень узнагароджання Богу за ўсе грахі, здзейсненыя ў гэтым горадзе. Ён адбудзецца 18 лістапада.
“Давайце сустрэнемся, каб разбурыць сцены зла і граху, пабудаваныя ў нашым горадзе. Усё больш і больш у нас смутку, тугі, адчаю і нячыстасці. Многія з нас жывуць у страху, часта ў дэпрэсіі, няпэўнасці і страце сэнсу жыцця. Гэта плады грахоў, якія ўчынілі мы і нашы продкі.
Праз пакуту і ўзнагароджанне будзем маліцца аб вызваленні ад сіл зла кожнага з нас, нашых сем’яў і нашага горада”, - заахвочваюць арганізатары.
“Гэта будзе дзень моцнай малітвы. Па магчымасці просім аб посце на хлебе і вадзе на працягу ўсяго дня. Давайце пражывём гэты дзень так, як быццам бы ён быў апошнім днём нашага жыцця”, - дадаюць яны.
Праграма
18.00 – Ружанец
18.30 – святая Імша
19.30 – адарацыя пакаяння
“Разам з Богам заплачам над нашымі грахамі, каб пралілася на нас бязмежная Божая міласэрнасць”, - заклікаюць арганізатары.