8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ, у гродзенскім пабрыгіцкім касцёле адбудзецца св. Імша, пасля якой моладзь памоліцца на ружанцы з дапамогай інтэрнэт сувязі SKYPE. Супольная Эўхарыстыя распачнецца ў 19.15 гадзін.
Як адзначыў кс. Антоні Грэмза, душпастыр моладзі, гэтым разам малітва з дапамогай сувязі SKYPE будзе праходзіць разам з вернікамі з гарадскога пасёлка Свір, Ліды, Навагрудка і Брэста.
Святар таксама падкрэсліў, што падчас набажэнства будзе разважацца тэма "Марыя - прыклад чысціні і цнатлівасці".
Да ўдзелу ў св. Імшы і ружанцовай малітве запрашаецца кожны жадаючы.