Skip to main content

Моладзь з душпастырства "OPEN" запрашае прыняць удзел у дабрачыннай акцыі "Пячэнька за пячэнька"

1220347 pesochnoe pechene solnyshko s kunzhutomМоладзь з душпастарства "OPEN" запрашае ўсіх вернікаў паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі на карысць хворых дзяцей "Пячэнька за пячэнька". Акцыя будзе ладзіцца 27 лістапада, у першую нядзелю Адвэнту, у гродзенскім катэдральным касцёле.

Падчас кожнай св. Імшы моладзь будзе раздаваць за ахвяраванні ўласна зробленае печыва.

Паўдзельнічаць у акцыі можна двума спосабамі: спячы як мага большую колькасць пячэння і перадаць яго валанцёрам або атрымаць пазней пячэнне ад валанцёраў у знак удзячнасці за дабравольную ахвяру на дабрачынную акцыю.

Акцыі, накіраваныя на дапамогу дзецям з асаблівасцямі ў развіцці, моладзь з душпастырства "OPEN" праводзіць ужо на працягу некалькіх гадоў. Асноўную ўвагу хлопцы і дзяўчаты скіроўваюць на Гродзенскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.