Skip to main content

Далучайцеся да акцыі "Кветкі для хоспіса"

27076Таварыства "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі заклікае ўсіх далучыцца да дабрачыннай акцыі "Кветкі для хоспіса". Мэта акцыі заключаецца ў тым, каб упрыгожыць інтэр'ер хоспісу на базе бальніцы №3 г. Гродна вазонамі з кветкамі.

"Давайце разам зробім усё магчымае, каб пацыентам, якія часта на працягу некалькіх тыдняў не могуць выйсці з памяшкання, было чым любавацца. Няхай прынесеныя вамі кветкі нададуць бальнічным палатам крыху хатняй ўтульнасці", - заахвочвае адзін з супрацоўнікаў таварыства. 

Вазоны прымаюцца па адрасе: г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 91 ("Карытас"). Калі Вы хочаце ахвяраваць вазон вялікіх памераў ці некалькі гаршкоў з кветкамі, валанцёры "Карытас" асабіста забяруць іх з Вашага дома. У абодвух выпадках трэба папярэдне ўзгадніць час сустрэчы па тэл.: + 375 (29) 8818234.