З 3-га па 10-га лістапада ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку будуць праходзіць лекцыі і майстар клас прысвечаны абароне ненароджанага жыцця і сямейных хрысціянскіх каштоўнасцей.
У першыя два дні будуць праходзіць адукацыйна-інфармацыйныя лекцыі для 3 мэтавых груп: медыкі, педагогі, псіхолагі і працаўнікі сацыяльнай сферы (сустрэчы з медыкамі і педагогамі будзе праводзіць урач Людміла Баракава, акушэр-гінеколаг вышэйшай катэгорыі (з Расіі), а таксама інструктар метада распазнавання плоднасці).
5 лістапада распачынаецца семінар-майстар-клас (праграма па спасылцы) пад назвай "Два шляхі", падчас якога будзе прэзентавацца аднайменная пролайф выстава.
8-9 лістапада будуць адбывацца выязныя семінары па школах Навагрудка і раёна.
10 лістапада адбудзецца круглы стол з падвядзеннем вынікаў працы.
Запіс на семінар па тэлефонах:
+375 29 306-22-22 (velcom)
+375 33 306-22-22 (МТС)