12 лістапада ў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбудзецца Дыяцэзіяльная сустрэча сем'яў. На малітоўнае спатканне запрашаюцца ўсе сужэнцы са сваімі дзецьмі. Падчас сустрэчы асаблівым чынам будуць маліцца за ўсе сем’і дыяцэзіі, каб былі моцныя ў Богу і захоўвалі вернасць тым каштоўнасцям, якія з’яўляюцца фундаментам сямейнага інстытута.
Праграма сустрэчы сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі
12 лістапада (Ліда, парафія Святой Сям’і)
10.30 — рэгістрацыя груп і прывітанне
11.00 — канферэнцыя для сем’яў
— праграма для дзяцей (з аніматарамі)
11.30 — перапынак на каву
12.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
13.00 — сведчанні сужэнцаў
13.45 — перапынак на абед
14.15 — святая Імша з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў (узначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч)
— Акт аддання сем’яў Маці Божай. Заканчэнне.
У праграме прадугледжаны абед у індывідуальным парадку, у сувязі з гэтым удзельнікам трэба ўзяць з сабой бутэрброды і гарбату ў тэрмасе.
Просьба, каб кожны з дзеканаў заахвоціў адну пару сужэнцаў са свайго дэканату даць сведчанне жыцця ў сакрамантальным саюзе падчас сустрэчы.
Пра ўдзел у спатканні неабходна паведаміць да 7 лістапада.
Кантакты:
+375 29 78 40 572, 8 0152 74 00 73
e-mail: sakralna@op.pl