22 лістапада, на ўспамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі, Гродзенскі хор "Cantate Domino" запрашае на святочны канцэрт падзякі за 25 год існавання Гродзенскай дыяцэзіі. Хор выступіць ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкім) у Гродне. У 19.00 пачнецца святая Імша, музычнае аздабленне якой падрыхтуе хор. Пасля Імшы — канцэрт.
Хор "Cantate Domino" распачаў сваю дзейнасць у 1999 годзе. У хоры спяваюць 43 чалавекі. З самага пачатку кіраўніком хору з’яўляецца Генрых Давідовіч. Хор выконвае спевы на трох мовах: польскай, лацінскай і беларускай. Рэпертуар калектыву складаецца са спеваў на ўсе літургічныя перыяды, сярод якіх творы знакамітых кампазітараў класічнай музыкі.