12 лістапада ў парафіяльным касцёле імя Святога Міхала Арханёлa ў Смаргоні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі ўдзеліць прэзбітэрскае пасвячэннe выпускнікy Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дыякану Дзянісy Бразінскаму. Пачатак святой Імшы ў 12 гадзін.
Дыякан Дзяніс Бразінскі нарадзіўся 1 сакавіка 1992 г. у Смаргоні (парафія Св. Міхала Арханёлa). Скончыў навучанне і фармацыю ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Ён будзе належыць да ліку святароў Гродзенскай дыяцэзіі, але служыць адправіцца на Магілёўшчыну.
Перад пасвячэннем кандыдат прымe ўдзел у рэкалекцыях, якія непасрэдна падрыхтуюць яго да гэтай важнай падзеі. Кандыдат да пасвячэння даручаeцца малітве вернікаў.
(JM)