Традыцыйна на ўспамін Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні збіраюцца вернікі розных нацыянальнасцей. Св. Імша з удзелам беларусаў адбудзецца 19 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай). На супольную малітву запрашаюцца вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі.