5 лістапада ў 16.00 у касцёле п. н. Святой Тройцы ў Гервятах адбудзецца традыцыйны канцэрт арганнай і вакальнай музыкі. Гасцей мерапрыемства чакаюць новая праграма і новыя салісты.
У канцэртнай праграме прагучаць музычныя творы ў выкананні лаўрэата Усерасійскага конкурсу, саліста Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева Ігара Сівянкова, салісткі аркестра "Алімпія Класіка" пад кіраўніцтвам Міхаіла Снітко і жаночага музычнага праекта "Бон Вояж" Вольгі Перагуд, вакальнага ансамбля "Арнамент" (г. Мінск), салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Наталлі Кірпічэнкавай і магістра музыкалогіі, бакалаўра гісторыі і музыкі, арганіста касцёла Святой Тройцы Андрэя Міхневіча.
Гасцей мерапрыемства таксама чакае шмат музычных сюрпрызаў і падарункаў. Адзін з іх - выкананне твораў на ўнікальным інструменце - армянскі дудук.
Даведкі па тэлефонах: + 375-29-8850204, + 375-29-9431808.
Паводле www.ostrovets.by