29 кастрычніка ў Капцёўцы ў Санкутарыі Маці Божай Цярпліва Слухаючай адбудзецца сустрэча колаў Жывога Ружанца. На спатканне запрашаюцца святары, законныя сёстры, адказныя і ўдзельнікі ружанцовага малітоўнага руху.
Праграма сустрэчы:
- 11.00 — прывітальнае слова. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзе магчымасць прыступіць да Сакрамэнту Споведзі. Ружанцовая малітва (Радасныя таямніцы)
- кароткі перапынак
- 12.15 – канферэнцыя "Аб духоўнай моцы малітвы на Ружанцы"
- 13.00 – святая Імша
- 14.30 – аб’явы. Абед.
(JM)