Skip to main content

1-ага кастрычніка - трэці дзень Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі

1-ага кастрычніка распачынаецца трэці дзень Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі, якая распачалася 6 жніўня 2016 г. і будзе адбывацца на працягу 9 месяцаў - у кожную першую суботу месяца, а яе завяршэнне запланавана на 1 красавіка 2017 г. Правесці Агульнабеларускую навэнну да НПМ было вырашына на 62-ім пленарным пасяджэнні ККББ з мэтаю непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзінаў у юбілей фацімскіх аб’яўленняў. Малітвы на трэці дзень навэнны знойдзеце па спасылцы.

 

Прапануем азнаёміцца з артыкулам, які распавядае пра моц малітвы навэннай.