24 кастрычніка і 21 лістапада (у сувязі з заканчэннем Юбілейнага Года Міласэрнасці) у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць супольныя дні засяроджання для святароў.
Пачатак сустрэч у 10 гадзін раніцы, заканчэнне - пасля супольнага абеду.
Святары маюць абавязак прыняць удзел ва ўсёй праграме спатканняў і пацвердзіць сваю прысутнасць на днях засяроджання ўласнаручным подпісам на спісе ўдзельнікаў.