2 кастрычніка ў парафіі Спаслання Святога Духа ў Гродне (мікрараён Альшанка) адбудзецца парафіяльнае свята "І да танца, і да ружанца".
Правядзенне свята звязана з распачаццем кастрычніка - месяца малітвы на ружанцы.
Праграма свята:
15.00 — малітва ў капліцы
15.15 — відэа-блог Марыі (фільм пра аб’яўленні Марыі ў Фаціме)
15.25 — запуск балонікавага ружанца ў "космас"
15.30 — гульні і танцы
16.00 — салодкі стол
16.45 — спеў дзіцячага хору "Анёлы"
17.00 — канцэрт гурта "OPEN"
Сардэчна запрашаем да ўдзелу!