Сёлета душпастырства моладзі Гродзенскай дыяцэзіі "OPEN" адзначае 10-гадовы юбілей свайго існавання. З гэтай нагоды 29 верасня ў пабрыгіцкім касцёле адбудзецца св. Імша падзякі за дар супольнасці. Набажэнства распачнецца ў 19.15 гадзін.
Прыняць удзел у св. Імшы і супольнай сустрэчы, якая адбудзецца пасля набажэнства, запрашаюцца ўсе былыя і цяперашнія члены супольнасці.