Душпастырства службы аховы здароўя святых Космы і Даміяна Гродзенскай дыяцэзіі запрашае на фармацыйныя сустрэчы ўсіх прадстаўнікоў службы здароўя: урачоў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, акушэраў, лабарантаў, працаўнікоў аптэк, выкладчыкаў, а таксама медыкаў-пенсіянераў. Сустрэчы адбываюцца кожную трэцюю нядзелю месяца ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне, па вул. К. Маркса, 27. Пачатак у 16.00. У праграме – святая Імша ў інтэнцыі медыкаў, а пасля тэматычная канферэнцыя.