Skip to main content

Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў пройдзе ў Воранава

24 верасня ў парафіі св. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранава адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў г. Гродна і ваколіц.

Заяўка адносна колькасці ўдзельнікаў ад парафіі павінна быць перададзена ў курыю Гродзенскай дыяцэзіі да 22 верасня.

Праграма сустрэчы:

10.30 - прывітанне і агульная малітва

10.45 - канферэнцыя п.н. "Божая Міласэрнасць, як заклік да штодзённага служэння чалавеку"

(перапынак на каву)

11.45 - выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

13.00 - святая Імша

14.00 - абед

15.00 - вяночак да Божай Міласэрнасці

15.30 - праца ў групах: "Сучасныя настаўнікі Божай Міласэрнасці (св. Фаўстына, св. Маці Тэрэза з Калькуты, св. Ян Павел II)"

(перапынак на каву)

16.30 - падвядзенне вынікаў працы ў групах і завяршэнне сустрэчы супольнай малітвай