Арганізатары евангелізацыйнага курса "Альфа", які дзейнічае пры Пабрыгіцкім касцёле ў Гродне (касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Маладзёжнай), запрашаюць на новыя сустрэчы, які будуць праходзіць кожную сераду ў 19 гадзін вечара ў залах касцёла, пачынаючы ад 7 верасня. Спатканні будзе праводзіць кс. Антоні Грэмза - душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
"Альфа" - гэта хрысціянскі курс для тых, хто шукае Бога. Падчас кожнай сустрэчы будзе прапанавацца цікавая тэма для супольнага абмеркавання і вячэра. Сардэчна запрашаем!