Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў г. Баранавічы (Пінская дыяцэзія) працягвае прыём абітурыентаў да 1 кастрычніка 2016 г. на 2016/2017 навучальны год.
Дакументы, неабходныя для паступлення ў каледж:
- заява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- 2 фотаздымкi (3х4);
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
- копiя пашпарта;
- медыцынская даведка па форме 086.
Пажадана перад падачай дакументаў скантактавацца з сакратарыятам каледжа па тэлефоне або праз электронную пошту і ўзгадніць час падачы дакументаў. Пры падачы дакументаў абітурыенту належыць вызначыцца са спецыялізацыяй.
Набор студэнтаў адбываецца ў адну з дзвюх груп па спецыялізацыі на выбар:
1) Катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам)
2) Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса)
3) Сямейны кансультант
Дакументы прымаюцца кожны дзень (акрамя суботы і нядзелі) у сакратарыяце каледжа з 9.00 да 13.00.
Адрас каледжа: 225411 г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: тэл/факс: 8 (0163) 57-93-07; 8 (0163) 57-93-14 МТС: +375295135792 e-mail: callegge@gmail.com сайт: catcollege.by
Залічэнне адбываецца на падставе экзамену з катэхізіса і вуснай кваліфікацыйнай размовы.
Набор абітурыентаў абмежаваны.
Да навучання прымаюцца асобы ад 18 гадоў.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (ад кастрычніка па чэрвень уключна) па завочнай форме навучання ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.