Skip to main content

Запрашаем прыняць удзел у турніры па футболе "Памяці св. Яна Паўла ІІ" (+праграма)

17 верасня ў Слоніме адбудзецца XII турнір па футболе "Памяці св. Яна Паўла II". Для ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды з каталіцкіх парафій Беларусі.

Рэгламент турніру:

  • рэгістрацыя і св. Імша (г. Слонім парафія Беззаганнага Зачацця Панны Марыі) вул. Першамайская 11;
  • у турніры бяруць удзел каманды з каталіцкіх парафій Беларусі;
  • узрост удзельнікаў ад 17 да 30 гадоў (кожнай камандзе неабходна запоўніць і запэўніць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і ў электронным выглядзе выслаць да 10 верасня на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.), таксама кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі павінен мець пры сабе пашпарт або ксеракопію дадзенага дакумента;
  • максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі - 10 чалавек;
  • у турніры не могуць удзельнічаць футбалісты, якія мелі або маюць прафесійны кантракт у вялікім футболе ці міні-футболе;
  • арганізатары на час правядзення турніру забяспечваюць ўсіх удзельнікаў харчаваннем і спартыўна-забаўляльнай праграмай.
  • усе футбольныя матчы будуць праходзіць на поле са штучным пакрыццём стадыёна ААТ "Газпром трансгаз Беларусь" (чатыры пляцоўкі 20:40 м);
  • падчас гульні на полі можа знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік;
  • замены - неабмежаваная колькасць;
  • час гульні - два тайма па 10 хвілін;
  •  метадам жараб'ёўкі каманды будуць падзелены на групы;

Парушэнне рэгламенту вядзе да дыскваліфікацыі каманды ў наступных турнірах.

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:  +375293195465 Velcom; +375336243522 МТС (кс. Артур Малафей, арганізатар турніру)

 

Праграма турніру:

17.09.2016

7.30 - 8.50 – прыезд каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі, Слонім, вул. Першамайская, 11)

09.00 – святая Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі)

10.00 – хроніка турніру (відэаагляд)

10.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ААТ "Газпром трансгаз Беларусь")

13.30 - 14.00 – абед

14.00 - 17.30 – футбол (фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца, стадыён ААТ "Газпром трансгаз Беларусь")

18.00 – уручэнне ўзнагарод

18.30 – вячэра (гімназія № 1 вул. Сінічкіна д. 36 г. Слонім)

19.00 – заканчэнне турніру