Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбываецца пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў з Гродна і ваколіц у санктуарый Маці Божай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. Сёлета пешая пілігрымка з Гродна ў Капцёўку адбудзецца 18 верасня.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, каб на парозе новага навучальнага і катэхетычнага года даверыцца мацярынскай апецы Панны Марыі Цярпліва Слухаючай і прасіць аб Божым благаслаўленні ў вучобе.
Праграма пілігрымкі і ўрачыстасцяў у Капцёўцы:
08.00 – выхад пілігрымкі з касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у Гродне
12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы
12.00 - 13.00 – адпачынак, гарбата
13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
13.15 – св. Імша
14.30 – канцэрт, выступленні парафіяльных груп
16.30 – заканчэнне, вяртанне ў аўтобусах у Гродна.
Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць у кусташа санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхала Ластоўскага (+375 29 11 68 726).