30 жніўня прыпадае 25-ая гадавіна смерці ксяндза інфулата Міхала Арановіча, генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі і шматгадовага пробашча парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне. У гэты дзень у 18 гадзін вечара на старых могілках па вул. Антонава ў Гродне адбудзецца памятнае набажэнства ў інтэнцыі спачылага святара.
У 19 гадзін у гродзенскім пабернардынскім касцёле будзе адпраўлена св. Імша пад кіраўніцтвам Яго Эксцэленцыі Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
Запрашаем усіх далучыцца да малітвы.