Skip to main content

Сёстры-назарэтанкі, якія сёлета святкуюць 25-годдзе манаскай паслугі, запрашаюць на ўрачыстасці

28 жніўня ў 12.00 у катэдральнай базіліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца ўрачыстая св. Імша з нагоды сярэбранага юбілею паслугі сясцёр з Супольнасці Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Эўхарыстыю ўзначаліць ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Сёлета 25-годдзе манаскай паслугі адзначаюць: с. Марыяна Алешчык, с. Нэрэуша Падзелінская, с. Карытас Шапель, с. Галіна Занеўская, с. Іерэмія Кулікоўская.

Усіх сардэчна запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстасці!