З 31 лiпеня па 14 жнiўня ў гродзенскай парафii Найсвяцейшага Адкупiцеля (Гродна-Дзевятоўка) будзе праходзiць дабрачынная акцыя "Вясёлы ранец Карытас", падчас якой будуць сабраныя школьныя прыналежнасцi для дзетак са шматдзетных i няпоўных сямей, i дзетак з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
Неабходна сабраць: сшыткi, маляванкi, каляровыя алоўкi, фламастары, сшыткi для малявання, пластылiн, фарбы, канцылярскiя прыналежнасцi, настольныя развiццёвыя гульнi для дзяцей i падлеткаў i г.д. Дабрачынная скрынка "Карытас" для вашых падарункаў будзе размешчана каля алтара Мацi Божай Фацiмскай. Запрашаем кожнага далучыцца да дабрачыннай акцыi!