Skip to main content

У Лідзе адбудзецца сустрэча міністрантаў Гродзенскай дыяцэзіі

9-10 жніўня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдзе сустрэча міністрантаў Гродзенскай дыяцэзіі. Яе дэвіз — "Служба міністранта — адказ на Божую любоў". На сустрэчу запрашаюцца як міністранты, так і кандыдаты ў міністранты.

У кантэксце Юбілейнага Года Міласэрнасці на сустрэчы будуць разважаць над учынкамі міласэрнасці адносна душы і цела, а таксама супольна дзякаваць Богу за 25 гадоў існавання Гродзенскай дыяцэзіі.

Аб удзеле трэба паведаміць да 6 жніўня на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры., старонку Укантакце, з 2 па 6 жніўня па тэлефонах: 8 029 285 27 47 кс. Юрый Гурскі 8 029 888 18 29 кс. Антоні Абухоўскі