Skip to main content

Каталіцкая асацыяцыя "Мужчыны святога Юзафа" запрашае прыняць удзел у рэкалекцыях для мужчын

У пятніцу 12 жніўня 2016 г. а 18-ай гадзіне запрашаем мужчын у в.Тракелі ў касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі на штогадовы трохдзённы цыкл канферэнцый, які арганізоўвае каталіцкая абшчына "Мужчыны святога Юзафа". Тэмай сустрэчы будзе ўрывак з Евангелля ад Лукі 7:14 "Хлопча, кажу табе, устань!".

Праграма:

Пятніца 12.08

18.00 - прыезд, вячэра

19.00 - канферэнцыя на тэму "Мой сын, апантаны духам нямым" (Мк 9:14-29)

20.00 - прагляд фільму.

Субота 13.08

7.30 - ранішняя малітва

8.00 - сняданак

9.00 - канферэнцыя на тэму "Абрагам ахвяруе свайго сына" (Быц 22: 1-19)

10.00 - малітва аб вылячэнні адносін у сям'і

12.00 - канферэнцыя на тэму "Мужчынскае служэнне сёння"

13.30 - абед

14.30 - 15.15 - малітва ў цішыні, споведзь;

16.00 - канферэнцыя на тэму "Каб быў вынік"

18.00 - Імша

19.30 - вячэра

20.30 - гутарка

Нядзеля 14.08

7.30 - малітва

8.00 - сняданак

9.00 - заключная канферэнцыя і сведчанні

10.30 - св. Імша.

Выезд у 16.00 з пляцоўкі каля гродзенскага катэдральнага касцёла імя св. Францішка Ксаверыя (фарны).

Жадаючых просім запісвацца загадзя па тэлефонах:

+ 375-29-278-69-02 Павел

+ 375-33-621-66-56 Віталь

Кошт паездкі, якая ўключае ў сябе праезд, начлег і абеды - 25 бел. руб.

Калі па якіх-небудзь прычынах няма магчымасці прымаць удзел у рэкалекцыях усе тры дні, можна паўдзельнічаць у асобных пунктах праграмы ў зручны для Вас час. Пры сабе трэба мець: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.

Паводле msj.by