Гродзенская Вышэйшая духоўная семінарыя чакае новых кандыдытаў. Працэс падрыхтоўкі да святарства у Гродзенскай семінарыі працягваецца 7 гадоў.
Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў. Наступныя чатыры гады прысвечаны вывучэнню ў асноўным прадметаў тэалагічнага накірунку. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка на парафіях. Пасля 5 курсу, перад прыняццем дыяканскіх пасвячэнняў, прадугледжаны 1 год літургічна-душпастырскай практыкі ў вызначанай праз выхаваўцаў парафіі. Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму святарскіх пасвячэнняў.
Прыём дакументаў адбываецца у рэктараце семінарыі кожны дзень акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў па папярэднім запісе:
адрас: Белaрусь, Гродна 230025 вул. Парыжскай Камуны 1, Вышэйшая духоўная семінарыя, mail:
Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:
• уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
• аўтабіяграфія (уласнаручна напісанная)
• атэстат аб сярэдняй адукацыі або дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
• пасведчанне аб сакраманце хросту
• пасведчанне аб сакраманце канфірмацыі
• пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
• характарыстыка ад пробашча
• медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
• пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
• ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
• 4 фотаздымкі (3х4 см).
Гродзенская Вышэйшая духоўная семінарыя паведамляе кандыдатаў аб тым, што 16 жніўня адбудзецца тур уступных экзаменаў для паступлення ў ВДС на 2016/2017 навучальны год. Уступны экзамен распачнецца а 10-ай гадзіне. Падчас экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з Катэхізіса і актуальнага жыцця каталіцкага Касцёла.
Больш інфармацыі аб жыцці Гродзенскай семінарыі можна знайсці на афіцыйнай старонцы семінарыі — wsd.grodnensis.by