З 16 па 25 пад дэвізам "Будзьце міласэрныя " пройдзе пешая пілігрымка Беласток-Гродна-Вільня.
16 жніўня - выхад з Беластока пасля св. Імшы а 5.30 у архікатэдральным касцёле ў Беластоку.
18 жніўня - прыход у Гродна і св. Імша ў парафіяльнай касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардзінскі). Начлег у гродзенскіх сем'ях.
19 жніўня - св. Імша ў 7.30 у пабернардзінскім касцёле і далучэнне да пілігрымкі вернікаў з Гродзенскай дыяцэзіі.
24 жніўня - прыход у Вільню і св. Імша а 16 гадзіне.
25 жніўня - афіцыйнае заканчэнне св. Імшой у санктуарыі Маці Божай Міласэрнасці ў Вільні.
Ад пілігрымаў патрабуецца наяўнасць у пашпарце дзеючай шэнгенскай візы. Пілігрымы, якія не маюць візы, павінны скласці неабходныя дакументы да 25 ліпеня (акрамя нядзелі) у дыяцэзіяльнай курыі.
У выпадку пытанняў і неабходнасці атрымання больш падрабязнай інфармацыі просьба звяртацца да кс. Паўла Безляповіча, дыяцэзіяльнага мадэратара па пытаннях пілігрымкі Вільня-Гродна-Беласток (маб. тэл.: 8-0292-667-703 (МТС)).