З 5 па 8 жніўня пройдзе XV пешая пілігрымка Гродна – Рось. Маршрут паломніцтва: (Гродна - Квасоўка - Вялікія Эйсманты – Рэпля - Рось). Распачнецца пілігрымка 5 жніўня св. Імшой а 7 гадзіне ў гродзенскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).
Афіцыйнае завяршэнне паломніцтва адбудзецца - 7 жніўня а 10 гадзіне раніцы.
Запісы прымаюцца ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы) асабіста або па тэлефонах: 8 0297 840 572 (МТС) 8 0446 606 140 (Velcom) у кс. Юрыя Марціновіча.
Арганізацыйная сустрэча для ўсіх пілігрымаў адбудзецца 3 жніўня а 20 гадзіне ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Мары (Паўднёвы).
Кіраўніком пілігрымкі з'яўляецца кс. Юры Марціновіч, рэдактар газеты "Слова Жыцця".