У Івянцы з 15 па 23 жніўня адбудуцца Евангелізацыйныя рэкалекцыі, мэтай якіх з’яўляецца паглыбленне катэхетычных ведаў удзельнікаў і іх прыйсце да больш блізкай сустрэчы з Хрыстом.
Рэкалекцыі засноўваюцца на керыгме, таму сем дзён рэкалекцый будуць прысвечаны тэмам:
I Дзень керыгмы - Бог любіць мяне. Разбурэнне ілжывага, фальшывага вобраза Бога. Адкрыццё Бога як Айца, поўнага любові.
II Дзень керыгмы - грэх аддзяляе мяне ад Бога. Прабачэнне і ўнутранае аздараўленне. Паказ наступстваў граху. Знаёмства са сваімі недахопамі.
III Дзень керыгмы – мне патрэбны Збаўца. Аб’яўленне Езуса як адзінага Пана і Збаўцу свету і кожнага чалавека.
IV Дзень керыгмы - Я хачу паверыць у Бога і навярнуцца. Прыход да асабістага акту веры, да пераканання, што Езус можа змяніць маё жыццё. Знаёмства і асабістая сустрэча з Езусам, паглыбленне ўзаемаадносінаў з Ім.
V Дзень керыгмы - Марыя - мая маці. Адкрыццё ўзаемаадносінаў з Марыяй.
VI Дзень керыгмы - Езус пасылае да мяне Святога Духа. Узбуджэнне жадання мець перш за ўсё Духа Святога.
VII Дзень керыгмы - мне патрэбны Касцёл. Паглыбленне ведаў аб жыцці Касцёла.
Штодзённая праграма на рэкалекцыях будзе выглядаць наступным чынам:
7.00 - пад'ём
7.30 - малітва і Гадзінкі да Найсвяцейшай Марыі Панны
8.00 - сняданак, дзяжурства
9.30 - школа спеваў
10.30 - св. Імша, Анёл Панскі
12.00 - медытацыя (прыкладна 30 хв.)
12.45 - абед
15.00 - вяночак да Божай Міласэрнасці і канферэнцыя
16.00 - сустрэча ў групах
18.00 - вячэра
19.00 - вясёлы вечар
20.00 - уводзіны ў малітву і адарацыя (Ружанец), святая цішыня (sacrum silentium - 30 хв. пасля заканчэння малітвы выключаецца свет.
Узрост удзельнікаў: 14 - 35 гадоў. Удзельнікі будуць дзяліцца на группы ў адпаведнасці з узростам.
Удзельнікаў просім мець :
• Святое Пісанне (Стары і Новы Запавет)
• Ружанец
• нататнік і ручку
• ліхтарык і спальнік.
Рэкалекцыі будуць праходзіць на беларускай мове. Для ўдзелу ў жнівеньскіх рэкалекцыях няма вызначанай аплаты, за ахвяру шчыра дзякуем. Жадаючых прыняць удзел у Евангелізацыйных рэкалекцыях просім тэлефанаваць: +375298889782 (айцец Павел) , альбо выслаць свае данныя (імя, прозвішча, дата нараджэння, нумар тэлефону і парафія) па адрасу:
Запрашаю ўсіх далучыцца да суполкі у кантакце "Евангелізацыйныя рэкалекцыі".
З Божым бласлаўленнем і малітвай.
Айцец Павел М. Раманчук OFM Conv