Skip to main content

Запрашаем прыняць удзел у пілігрымцы Гродна-Навумавічы

farty piligrim 500x707З мэтай ушанавання памяці пра забітых падчас Другой cусветнай вайны жыхароў г. Гродна і г. Ліпска ў суботу 16 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка на месца спачынку ахвяраў, якая распачнецца ў парафіяльным касцёле ў Адамавічах а 15 гадзіне. Пілігрымка прыбудзе на Форт № 2 і скончыцца св. Імшой а 19 гадзіне. Падчас св. Імшы будуць маліцца ў інтэнцыі ахвяраў, а таксама выпрошваць заступніцтва бласлаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, якая разам з іншымі ахвярамі была пахаваная на гэтым месцы.

Умовы ўдзелу ў пілігрымцы і св. Імшы на Фартах:

16 ліпеня ў 14.30 пілігрымы збіраюцца на прыпынку каля крамы "Баторыя" (плошча Савецкая) і гарадскім аўтобусам даязджаюць да парафіяльнага касцёла ў Адамавічах. Пасля уступнай малітвы у парафіяльным касцёле у 15.15 распачнецца пілігрымка (8-9 км) праз вёскі Міцкавічы і Навумавічы на Форт № 2. Непаўнагадовыя пілігрымы павінны мець апекуноў. Для тых, хто не зможа пайсці пешшу 16 ліпеня з Адамовіч на Фарты, будзе магчымасць прыезду св. Імшу на Фартах каля Навумавіч а 19.00 гадзіне. Для гэтых вернікаў ад’езд гарадскім аўтобусам на Форт №2 з прыпынку каля крамы "Баторыя" (Савецкая плошча) у 18 гадзін. Пасля заканчэння св. Імшы пілігрымы і іншыя вернікі вяртаюцца адным аўтобусам у горад. Плата за праезд на аўтобусе з'яўляецца добраахвотнай ахвярай.