Skip to main content

Запрашаем у VII пілігрымку Гродна-Навагрудак

З 24 па 30 ліпеня запрашаем да ўдзелу ў VIІ пешай пілігрымцы да сясцёр-мучаніц "Гродна-Навагрудак". Пілігрымка будзе выходзіць раніцай 24 ліпеня з касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі пасля св. Імшы а 9 гадзіне раніцы. Пілігрымку ўзначаліць кс. Віталій Сідорка, які ў паломніцтве падчас канферэнцый асаблівым чынам наблізіць пілігрымам сутнасць "белага мучаніцтва" с. Малгажаты, якая засталася ў жывых.

Св. Імша на месцы растрэлу сясцёр (у Батароўскім лесе) адбудзецца 30 ліпеня ў 18:00. Св. Імшу ўзначаліць кс. біскуп Юрый Касабуцкі, у набажэнстве таксама прыме ўдзел мансеньёр Марынка Антолавіч, сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску. Св. Імша, якая сімвалізуе гадзіну растрэлу назарэтанак, адбудзецца 31 ліпеня а 4:30 раніцы ў Белай Фары (касцёл Перамянення Пана).

Маршрут: Гродна - Азёры - Астрына - Шчучын - Орля - Хвіневячы - Наваельня - Навагрудак

У пятніцу 22 ліпеня а 20 г. у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (Пабрыгіцкі) адбудзецца сход для тых, хто збіраецца прыняць удзел у пілігрымцы.

З пытаннямі адносна пілігрымкі звяртайцеся па тэлефоне да сясцёр:

Філатэі +375 29 882 60 88 МТС

Кляры +375 33 32 12 633 МТС