Як паведамляюць арганізатары Cусветных Дзён Моладзі ў Кракаве, існуе магчымасць атрымання квіткоў на ўдзел у малітоўным чуванні для не зарэгістраваных удзельнікаў Сусветных Дзён Моладзі. Квіткі адкрываюць уваход на пляц чування Campus misericordiae (Вялічка каля Кракава) 30 і 31 ліпеня. 30 ліпеня Папа Францішак будзе прымаць удзел з моладдзю ў малітоўным чуванні, 31 - ён узначаліць св. Імшу.
Усе, хто жадае прыняць ўдзел у мерапрыемствах апошніх дзён СДМ просьба да 9 ліпеня даслаць за’яўку на электронну пошту: tickets@krakow2016.com.
У заяўцы трэба пазначыць:
- колькасць квіткоў паасобна на кожнага чалавека
- сродак транспарту групы удзельнікаў (аўтобус, цягнік, аўтамабіль)
- імя і прозвішча асобы, яе электронную пошту і адрэс карэспандэнцыі, на які будуць дасланыя квіткі
Для удзельнікаў з Беларусі абавязкова наяўнасць візы. Даезд і прыезд трэба арганізаваць прыватна.
Кс. Антоні Грэмза, каардынатар Сусветных Дзён Моладзі ў Беларусі