Skip to main content

Далучайцеся да духоўнага "усынаўлення" выпускнікоў

duwАйцы піяры распачынаюць малітоўную акцыю - духоўнае „усынаўленне” выпускнікоў.

Хто мы такія? Мы — законная супольнасць святароў і братоў, заснаваная ў Рыме св. Юзафам Каласансам. Наш ордэн мае дзейсны характар, г. зн. яго галоўнай мэтай з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі.

Што такое духоўнае „усынаўленне” выпускнікоў? Распачынаецца адзін з самых галоўных этапаў вашага жыцця – выбар жыццёвай дарогі і ўваход у дарослае жыццё – якому будуць папярэднічаць школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэставанне. Айцы Піяры у гэтыя складаныя хвіліны не хочуць пакінуць вас саміх, таму прапануюць вам, паважаныя выпускнікі, далучыцца да малітоўнай акцыі - духоўнае „усынаўленне” выпускнікоў!

На працягу ўсіх дзён, падчас якіх будзеце здаваць экзамены, за вас будуць маліцца Айцы Піяры і ўсе, хто пажадае да іх далучыцца.

Дзе і калі гэта будзе адбывацца? З 1 па 28 чэрвеня 2016 года, пасля св. Імшы а гадзіне 19:00, падчас чэрвеньскага набажэнсва, у касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, будзе адбывацца дадатковае набажэнства да Божай Міласэрнасці, злучанае з малітваю да Духа Святога, з просьбаю аб тое, каб вы добра здалі экзамены і напісалі тэсты, а таксама аб добрым выбар жыццёвага шляху. Калі нехта не зможа трапіць у Шчучын на малітву, можна гэта будзе зрабіць індывідуальна, напрыклад, у сваім доме.

Што для гэтага патрэбна? Каб вам далучыцца да акцыі духоўнае „усынаўленне” выпускнікоў, трэба выслаць на гэтую старонку http://vk.com/vitalisluka або на адрас e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. сваё імя і прозвішча, а таксама назву горада, дзе вы жывеце, з допісам – духоўнае „усынаўленне” выпускнікоў. Кожнаму, хто далучыцца да гэтай акцыі, будзе выслана пацвярджэнне, што мы ўзялі вас пад сваю духоўную апеку. Запісвацца можна да 31 мая!

1 чэрвеня ў 19:00 у касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі ўсіх выпускнікоў з нагоды распачацця духоўнага „усынаўлення” выпускнікоў.

Духоўная падтрымка падчас эказемнаў нікому не зашкодзіць!  

Усіх, каму не абыякавы лёс выпускнікоў, запрашаем далучыцца да нашай малітвы. Зрабіць вы гэта зможаце сваёй прысутнасцю на набажэнствах ў Шчучыне або індывідуальна ў сваім доме ці парафіяльным касцёле. Асаблівым чынам гэтую прапанову кіруем да ўсіх настаўнікаў і бацькоў выпускнікоў. Хто ўжо пажадаў узяць малітоўную адказнасць за справу духоўнага „усынаўлення” выпускнікоў, просьба аб гэтым павядоміць нас і выслаць на гэтую старонку http://vk.com/vitalisluka або на адрас e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. сваё імя і прозвішча, а таксама назву горада, дзе вы жывеце, з допісам – далучаюся да малітвы за выпускнікоў. Вы атрымаеце малітвы, якія будуць выкарыстоўвацца падчас набажэнства за выпускнікоў. Напамінаем пра адказнасць гэтага задання і няхай вам у гэтай справе благаславіць Бог!

Айцы піяры