Skip to main content

У Навагрудку адбудзецца “Рэха Магніфікату”

У суботу 7 мая ў 19:00, у парафіяльным касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча 1) пройдзе рэтраспектыўны паказ хрысціянскіх кароткаметражных дакументальных фільмаў "Рэха Магніфікату". Хрысціянская дакументалістыка прапануе гледачу шлях інтэлектуальнага і, часам, вельмі глыбокага духоўнага асэнсавання пэўных тэм, выклікаючых непакой ці простую цікавасць.

Прымеркаваная да Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле падзея, на думку арганізатараў, стане своеасаблівай "ін’екцыяй" евангельскага дынамізму, якога час ад часу патрабуе сучасны чалавек і хрысціянін. Уваход свабодны.