9 мая ў 14 гадзін у касцёле св. Міхала Арханёла адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні хору і струннага аркестра Заслужанага калектыву "Нацыянальны Акадэмічны Канцэртны Аркестр Беларусі" пад назвай "Душой і духам мы з радзімай". Кіраўнікі: заслужаная артыстка рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава і Людміла Каліноўская. Вядучая - доктар мастацтвазнаўца, прафесар Вольга Дадзіёмава. Уваход свабодны.