Skip to main content

Змены ў праграме рэкалекцый у Росі

Запланаваныя рэкалекцыі з а. Джэймсам Манджакалам у Беларусі не адбудуцца. Замест іх у Росі ў сувязі з Годам міласэрнасці пройдзе цыкл рэкалекцый з чатырох частак: першы дзень – 14 мая, другі – 11 чэрвеня, трэці – 16 ліпеня, чацвёрты – 13 жніўня. Сустрэчы будуць пачынацца ў 10.00 і заканчвацца ў 20.30. Просьба мець з сабою бутэрброды на абед і вячэру.