Skip to main content

Падрабязная праграма сустрэчы працаўнікоў службы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі

Сустрэча працаўнікоў службы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі прымеркаваная да Юбілейнага Году Міласэрнасці адбудзецца 30 красавіка 2016 года ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, вул. Парыжскай Камуны 1.

Праграма:

09:30 - рэгістрацыя ўдзельнікаў

10:00 - прывітанне ўдзельнікаў кс. Віталем Сідорка, душпастырам службы аховы здароўя г. Гродна

10:15 - Міласэрнасць у служэнні бліжнім. Кс. Аляксандр Махнач SP, вікарый парафіі Унебаўшэсця Дзевы Марыі ў г. Ліда

10:45 - перапынак

11:30 - Эмацыйныя аспекты ў медыцынскай практыцы. Янкоўская Аляксандра, урач-псіхатэрапеўт, асістэнт кафедры псіхіятрыі і наркалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

12:30 - св. Імша (Біскуп Юзаф Станеўскі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі)

13:30 - 14:15 - перапынак на абед

14:15 - экскурсія па катэдральнаму касцёлу св. Францішка Ксаверыя

15:00 - малітва (Вяночак да Божай міласэрнасці ў катэдральным касцёле)

15:30 - Сістэма аказання паліятыўнай дапамогі цяжка хворым дзецям: вынікі і перспектыва развіцця. Вольга Шульга, дырэктар Гродзенскага дзіцячага хоспіса

16:15 - перапынак

16:30 - Як дапамагчы залежнаму чалавеку? Дзе грань паміж міласэрнасцю і сузалежнымі паводзінамі, дапамогай і памылкай? Юрый Гапонік, кансультант тэрапіі залежнасцяў аддзялення рэабілітацыі для асобаў, якія пакутуюць залежнасцямі ГАКЦ "Псіхіятрыя - наркалогія"

17:30 - малітва і заканчэнне сустрэчы

Сустрэча арганізуецца душпастырствам працаўнікоў службы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі.

Па пытанням адносна ўдзелу і запісу звяртацца да кс. Віталя Сідорка па тэл. +375 29 589 49 94;  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.