Традыцыйна ў першую нядзелю мая ў нашай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. У гэты дзень традыцыйна жонкі і маці горада Гродна і яго ваколіц збіраюцца перад абразом Чанстахоўскай Божай Маці ў Капцёўцы на Узгорку Надзеі.
У сувязі з гэтым запрашаем усіх маці і жонак вырушыць у нядзелю 1 мая ў пешую пілігрымку да Санктуарыя Маці Божай у Капцёўцы, каб пахіліцца ў разважаннях над хрысціянскім пакліканнем жанчыны і ў малітве даверыць Найсвяцейшай Панне Марыі свае сем'і.
Праграма святкавання Дыяцэзіяльнага дня маці:
7.00 – св. Імша ў касцёле св. Марыі Анельскай (Францішканскі касцёл)
8.00 – выхад пілігрымкі
12.00 – прыбыццё ў Капцёўку
12.00 - 13.00 – адпачынак і гарбата
13.00 – Крыжовы шлях
14.00 – канферэнцыя для маці
15.00 – св. Імша
16.30 – заканчэнне пілігрымкі. Вяртанне на аўтобусе ў Гродна