27-29 мая 2016 года сардэчна запрашаюцца ўсе закаханыя пары ў парафіяльны цэнтр касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Дзевятоўцы (г. Гродна), дзе будуць праходзіць “Сустрэчы для закаханых”.
“Сустрэчы для закаханых” - цудоўная магчымасць распазнаць сваё пакліканне, паглыбіць свае адносіны, а, магчыма, і прыняць рашэнне на будучыню. “Сустрэчы для закаханых” прызначаны як для заручаных, так і для пар, якія сустракаюцца без вызначанай даты вяселля. У “Сустрэчах” могуць браць удзел пары закаханых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці. Асабліва “Сустрэчы” будуць карыснымі для тых закаханых, якія не маюць магчымасці часта сустракацца з-за працы, вучобы ці вялікай адлегласці.
“Сустрэчы для закаханых” доўжацца з вечара пятніцы да абеда нядзелі. У “Сустрэчах” могуць удзельнічаць толькі абодва закаханых. “Сустрэчы для закаханых” праводзяцца сужанскімі парамі і святаром, аніматарамі руху “Сужанскія Сустрэчы”. “Сустрэчы для закаханых” праводзяцца па праграме “Вечароў для закаханых”.
Асноўным метадам працы на гэтых спатканнях з'яўляецца праца закаханых толькі ўдваіх. Штуршком да яе з'яўляюцца ўступы і сведчанні сужанскіх пар і святароў. Удзельнікі - у сваіх парах - маюць магчымасць глыбейшага азнаямлення са сваімі рысамі асобы, чаканнямі, вызначаюцца з агульнай сістэмай каштоўнасцяў у жыцці, вучацца, як вырашаць праблемы і як будаваць гармонію сваіх адносін. Закаханыя адкрываюць месца веры ў сваім жыцці, даведваюцца пра асноўныя палажэнні вучэння Касцёла пра шлюб і сям'ю.
Праграма “Сустрэч для закаханых” прапануе:
• навучанне дыялогу - дарозе ўзаемнага спазнання як падчас спатканняў адно з адным, у перыяд заручын, так і напрацягу магчымага будучага шлюбнага жыцця
• лепшае спазнанне рыс асобы, чаканняў, планаў, поглядаў, жыццёвых установак людзей, з якімі плануюць звязаць сваё жыццё
• глыбейшае разуменне значэння таямніцы шлюбу
• правядзенне аналізу, наколькі планы сумеснага жыцця дакладныя і сталыя.
“Сустрэчы для закаханых” дапамогуць убачыць перспектывы сваіх адносін, могуць стаць тым штуршком, які прывядзе да сур’ёзных сумесных рашэнняў.
Кантактныя нумары для запісу на “Сустрэчы для закаханых”: Павел і Алена Кузьміцкія +375 29 6045467; Іван і Алена Лубінскія +375 29 5562635, +375 29 1408456, +375 29 7821466
e-mail: