Skip to main content

У Навагрудку адбудзецца аўтарскі музычны вечар прысвечаны таямніцы Божай міласэрнасці

У нядзелю 17 красавіка ў 19:00 у канцэртнай зале “Навагрудскай дзіцячай школы рамёстваў” (былая музычная школа) па вул. Міцкевіча 9, адбудзецца аўтарскі музычны творчы вечар кс. Тадэвуша Крыштопіка пад назвай “У Хрысце паратунак”. Падчас выступу святара прагучаць рэлігійныя песні, якія закранаюць тэмы ўзаемаадносін чалавека з Богам, выратавання чалавека Езусам з рабства граху, духоўным стане сучаснага чалавека.

 

Арганізатарам мерыпрыемства з'яўляецца парафія св. Міхала Арханёла сумесна з Навагрудскімі раённымі ўладамі.

Кс. Тадэвуш Крыштопік нарадзіўся ў 1957 годзе ў в. Шчачынова каля Гродна. Скончыў музычную школу, потым Гродзенскае музычнае вучылішча і Мінскую Кансэрваторыю. Скончыў Вышэўшую Духоўную Семінарыю ў Рызе (Латвія). Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1987 годзе. Працаваў як святар у г. Ілукстэ каля Даўгаўпілса, у Новым Двары, Старых Васілішках, Першамайску і Астрыне Шчучынскага раёна, потым у Гродне. Цяпер пробашч у парафіі Квасоўка каля Гродна. Вершы і музыку да песняў пачаў укладаць ужо у першыя гады свайго святарства.

кс. Юрый Жэгарын