У сувязі са святкаваннем Юбілейнага Году Міласэрнасці і 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца сустрэча ўсіх малітоўных груп, якія праводзяць "Апостальства Малітвы", дзе моляцца ў інтэнцыі чысцовых душы. Спатканне адбудзецца ў чацвер 21 красавіка ў лідскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Ліда-Фара). Пачатак у 14:00. Заканчэнне ў 16:00. Акрамя груп у сутрэчы могуць прыняць удзел асобныя вернікі, якія моляцца за чысцовыя душы.
У рамках сустрэчы можна будзе прыступіць да сакраманту споведзі, паслухаць канферэнцыю на тэму: "Памерлыя таксама патрабуюць міласэрнасці", памаліцца Вяночкам да Божай міласэрнасці, уступіць у таварытсва "Апостальства Дапамогі Чысцовым Душам".
У выпадку ўзнікнення пытанняў звязаных з удзелам у спатканні, просьба скантактавацца з кс. Віктарам Субелем.
тэл: 8 0296 289 716
адрас эл. пошты: