Skip to main content

Запрашэнне да ўдзелу ў ДДМ у Мастах (+праграма і ўмовы ўдзелу)

Дарагая Моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Запрашаю Вас 7-9 мая на чарговыя Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі. У гэтым годзе будзе прымаць вас парафія ў г. Масты, а таксама памежныя з ёй парафіі (Рось, Воўпа, Мікелеўшчына, Правыя Масты).

Галоўным дэвізам сустрэчы будуць словы: “Пакліканыя быць прыладамі Божай міласэрнасці!" Заахвочваю вас па меры сваіх магчымасцей прыняць удзел у сёлетніх Дыяцэзіяльных Днях Моладзі, якія будуць часам падрыхтоўкі перад Сусветнымі Днямі Моладзі ў Кракаве.

Падрабязную інфармацыю наконт удзелу можна будзе даведацца ў сваіх кс. пробашчаў і душпастыраў моладзі. На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца бласлаўляю.

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

Праграма

Масты, 7-9 мая 2016 г. “Пакліканыя быць прыладамі Божай міласэрнасці”

7 мая – субота

15.00 – рэгістрацыя і расскватараванне

18.00 – прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

18.30 – святая Імша

20.00 – вячэра (пры касцёле)

20.40 – канферэнцыя - “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнась спазнаюць”

21.10 – канцэрт

22.15 – вэчэрняя малітва і благаслаўленне. Раз’езд да парафій на начлегі

8 мая – нядзеля

9.00 – ранішнія малітвы ў парафіях

10.30 – катэхэза ў катэхэзах (праца у групах на тэму "учынкі міласэрнасці для душы і цела")

12.00 – вынікі катэхэз

13.00 – святая Імша

14.30 – абед

15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.45 – прэзэнтацыя моладзевых груп і размова з цікавымі людзьмі

18.00 – вячэра (пры касцёле)

19.30 – Эўхарыстычная адарацыя і Сакрамант пакуты

21.00 – канцэрт

22.15 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Раз’езд да парафій на начлегі

9 мая - панядзелак

9.00 – ранішнія малітвы ў парафіях

10.30 – святая Імша

11.30 – канцэрт праслаўлення. Заканчэнне

 

 Умовы ўдзелу

- узрост ад 16 гадоў (для малодшых неабходны старэйшы апякун)

- рэлігійныя намеры

- абавязкова спальнік і дыванік

- сродкі гігіены і рэкамедаваныя лякарствы

- абавязкова уласныя - кубак, лыжка і міска

- асабісты ўзнос 30 000 бел. руб. (існуе магчымасць звальнення з узносу)

Пробашч парафіі павінен вызначыць адказнага за групу (маб. тэл. і ўзрост), а таксама напісаць дакладны спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населенны пункт). Падчас удзелу ў сустрэчы будзе магчымасць паказаць прэзентацыю сваёй группы. Прэзентацыя павінна быць на тэму: "Мы прылады Божай Міласэрнасці" (час 5-7 хвілін)

Паведаміць аб удзеле групы трэба да 30 красавіка:

у Мастах у кс. Віктара Ханькі (маб. тэл.: 8-0295-863 -916)

у Гродна ў кс. Антонія Грэмзы (0152-74-00-734; маб. тэл.: 8 -0296 -324 -373)

у Ваўкавыску ў кс. Дзмірыя Леўчыка (маб .тэл.: 8-0292 -858-350)

Прыезд і ад’езд: Уласным транспартам, аўтобусамі і цягніком