Skip to main content

У Баранавічах пройдзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў да 10 гадоў святарства

11-14 красавіка ў Баранавічах пройдзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне ў апошнія дзесяць гадоў. Чатырохдзённая сустрэча пройдзе ў доме айцоў вярбістаў па вул. Шаўчэнкі, 6.

 

Праграма:

Панядзелак (11.04.2016)

18.00 – святая Імша

19.00 – вячэра

20.30 – арганізацыйная сустрэча

21.00 – падрыхтоўка да ранішняй малітвы. Камплета

 

Аўторак (12.04.2016) Тэма дня: "Абвяшчэнне Божай міласэрнасці" як сутнасць святарскага жыцця.

7.30 – медытацыя, разважанне

8.00 – святая Імша з Ютранню

9.00 – сняданак

10.00 – аскетычная канферэнцыя

11.00 – канферэнцыя І (кава, гарбата)

12.30 – канферэнцыя ІІ

13.30 – абед (час для рэкрэацыі)

16.00 – Нешпары.Сустрэчы ў групах

18.00 – падсумаванне працы ў групах

19.00 – вячэра

21.00 – уводзіны да ранішняй малітвы. Камплета

 

Серада (13.04.2016) Тэма дня: "Пасылае нас Міласэрны Айцец"

7.30 – медытацыя, разважанне

8.00 – святая Імша з Ютранню (біскуп Аляксандр Кашкевіч)

9.00 – сняданак 10.00 – аскетычная канферэнцыя (кс. Мікалай Ціхановіч)

11.00 – канферэнцыя І (Кава, гарбата)

12.30 – канферэнцыя ІІ

13.30 – абед (Супольная рэкрэацыя)

16.00 – Нешпары

18.00 – сустрэча-дыскусія

19.00 – вячэра

20.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

21.30 – уводзіны да ранішняй малітвы. Камплета

 

Чацвер (14.04.2016) Тэма дня: Міласэрнасць — абвяшчаць і несці

7.30 – медытацыя, разважанне

8.00 – святая Імша з Ютранню

9.00 – сняданак

10.00 – канферэнцыя. Сустрэча на заканчэнне