23 красавіка ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбудзецца турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе. Турнір распачнецца ў 10.00 святой Імшой. Узрост удзельнікаў гульні — 12-15 гадоў (абавязкова трэба мець пры сабе пасведчанне ўзросту). Гульня будзе адбывацца 4 на 4, з максімальнай колькасцю гульцоў — 7. Для ўдзелу ў турніры кожная каманда павінна зрабіць грашовы ўнёсак памерам 200 тыс. бел. руб. Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягваецца да 17.04.16. Колькасць каманд абмежавана — 8.
Заяўкі трэба дасылаць на мэйл:
Кантакты для сувязі: +375 29 258 77 62 (МТС), +375 25 658 51 09 (life) Улад