Запрашаем усіх вернікаў парафій горада Гродна прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях ў касцёле імя св. Францішка Ксаверыя, якія ў гэтым годзе будзе праводзіць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабудскі. Рэкалекцыі будуць праходзіць з 21 па 23 сакавіка.
План рэкалекцый
21 сакавіка
09:00, 12:00, 19:00 - Імша з казанем
17:00 - Імша з казанем для дзяцей
20:00 - канферэнцыя для жанчын
22 сакавіка
09:00, 12:00, 19:00 - Імша з казанем
17:00 - Імша з казанем для дзяцей
20:00 - канферэнцыя для мужчын
23 сакавіка
09:00, 12:00, 19:00 - Імша з казанем
17:00 - Імша з казанем для дзяцей
20:00 - канферэнцыя для моладзі
Паводле msj.by