16 сакавіка ў 17 гадзін вечара ў актавай зале Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага (Новы Замак) адбудзецца сустрэча пад тэмай: "Жыццё пасля анкадыягназу". У праграме мяркуецца выступ намесніка галоўнага ўрача "Гродзенскай клінічнай бальніцы" па анкалагічнай дапамозе, знаёмства з літаратурай для анкапацыентаў, майстар-клас аб карысці зялёнай гарбаты для анкапацыентаў, выступ Эймантаса Балайка - спецыяліста па барацьбе з анкалогіяй з Літвы і выступ кс. Алега Кудэрка - капелана "Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы".
Гражына Шалкевіч