4 сакавіка ў Гродзенскім музее гісторыі рэлігіі адкрылася выстава "Таямніцы інквізіцыі". Экспазіцыя змяшчае прылады катаванняў, якія выкарыстоўваліся інквізіцыяй. Прадстаўленыя экспанаты несумненна шакуюць, дазваляючы ўявіць жорсткасць інквізіцыйных працэсаў і прымушаюць задацца пытаннем, ці сапраўды адданыя Касцёлу людзі маглі ўчыняць зверствы, якія ім прыпісваюцца? У той жа час выстава адказвае на гэтае пытанне, указваючы, што карані інквізіцыі не належыць шукаць выключна ў рэлігійным духу.
Кажучы пра інквізыцыю трэба памятаць, каб адрозніваць інквізіцыю свецкую ад інквізіцыі Рыма-Каталіцкага Касцёла, так званай Святой Інквізіцыі. За доўга да ўзнікнення Святой Інквізіцыі ератыкі пераследваліся менавіта свецкімі ўладамі і простым людам, прычым сярэднявечны крымінальны кодэкс не прадугледжваў ніякага пакарання за пакрыўджанне або забіццё ератыка. Зразумела, што такое стаўленне да ератыкоў прывяло да шмалтікіх і гвалтоўных самасудаў. Касцёл жа намагаўся надаць гэтым пераследам прававыя рамкі, каб мець магчымасць засцерагчы ад небяспекі бязвінных людзей і справядліва судзіць вінаватых.
Насуперак чаканням сярод духоўных улад сустракаліся людзі, якія адзначаліся жорсткасцю і злоўжываннем сваімі паўнамоцтвамі адносна ератыкоў. Але трэба памятаць, што гэтая былі асобныя выпадкі сярод следчых, а не шырока распаўсюджаная з’ява інквізіцыі.
Разважаючы над з’явай інквізіцыі вельмі важна таксама ўспрымаць яе з пункту гледжання эпохі, ў якой яна існавала. Каталіцтва ў сярэднявечных часах атаясамлівалася не толькі з рэлігіяй, але і з’яўлялася асновай існуючага сацыяльнага ладу, ў якім функцыянавалі ўсе пласты грамадства. Вынікае, што непахіснасць Каталіцкай веры ўспрымалася як гарантыя ладу і стабілізацыі ў краіне. У сувязі з гэтым барацьбу з ерасю – інквізіцыю - можна ўспрыняць як паслядоўны сродак, якім карысталіся свецкія і духоўныя ўлады.
ганебныя маскі
бюст Жанны д'Арк. Інквізіцыя прызнала яе ерэтычкай і прыгаварыла да спалення на вогнішчы. У 1920 годзе каталіцкі Касцёл далучыў яе да ліку святых
Нельга, канешне, адмаўляць таго факту, што Святая Інквізіцыя забірала чалавечыя жыцці і аддала вогнішчу кастроў не аднаго абвінавачанага ў ерасі. Але нельга забываць і пра тое, што Касцёл усведамляе сабе дапушчаныя памылкі і бярэ за іх адказнасць. У 2000 годзе Папа Ян Павел II папрасіў прабачэння ў Бога і грамадства за страчаных інквізіцыяй людзей.
Выстаўка “Таямніцы інквізіцыі” будзе працаваць да 29 мая 2016 г.
Ангеліна Марцішэўская